viasna on patreon

Мікалай Лазавік: Фарміраванне ўчастковых камісій прайшло ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса

2010 2010-03-12T12:52:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lazavik.jpg

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключаны 68 881 чалавек. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Ва ўчастковых камісіях 2 696 дзяржслужачых (3,9% ад агульнага складу), 7 810 (11,3%) - маладыя людзі да 30 гадоў, пяць расіян.

"Асноўная ж нагрузка па працы ва ўчастковых камісіях зноў ляжа на жанчын. Іх у складзе камісій 46 608, або 67,7%", - паведаміў Лазавік.

26 731 чалавек (38,8%), уключаны ў склад участковых камісій, вылучаўся грамадзянамі шляхам збору подпісаў, 25 233 чалавекі (36,6%) - грамадскімі аб'яднаннямі, 15 345 (22,3) -працоўнымі калектывамі, 1 572 (2,3%) - палітычнымі партыямі.

8.886 чалавек будуць прадстаўляць Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, 3 813 - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, 3 684 - Беларускі саюз жанчын, 3 341 - рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь", 2 019 - Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў.

"Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій прайшло ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса. Так, больш як адна трэць складаў участковых камісій - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, менш за адну трэць - дзяржаўныя служачыя", - сказаў Лазавік.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства