Адменены прысуд у справе яшчэ аднаго “ўхіліста”
https://spring96.org./be/news/32175
2010
2010-03-12T14:32:47+0200
2010-03-12T14:32:47+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гомельскі абласны суд адмяніў рашэньне гарадзкога суду ў справе Яўгена Якавенкі. Хлопца пакаралі арыштам, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад службы ў войску. Ваенкамат спаслаўся на тое, што хлопец праігнараваў яго распараджэньне.
Гэта ўжо чацьвёртая па ліку справа пра ўхіленьне ад вайсковай службы, адмененая судовымі органамі.
Лідэры кампаніі “За альтэрнатыўную службу” лічаць, што гэта не звычайнае супадзеньне, а загад зьверху, аддадзены ў сувязі з падрыхтоўкай закону аб альтэрнатыўнай службе.