viasna on patreon

Барысаў: Склад участковых камісій невядомы

2010 2010-03-12T15:07:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўчорашнім нумары газеты барысаўскай вертыкалі “Адзінства” (газета выйшла са спазненнем на адзін дзень 11 сакавіка) не з'явілася інфармацыі пра рашэнне райвыканкаму па фармаванні ўчастковых камісій і іх складзе, якое было прынята ў першай палове дня 10 сакавіка.

Усе спробы барысаўскіх праваабаронцаў дамагчыся ў чыноўнікаў райвыканкаму звестак пра склад  участковых камісій, і ці ўключаны ў іх прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, дагэтуль застаюцца беспаспяховымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства