viasna on patreon

Мазыр: Пададзены дакументы на рэгістрацыю Франака Вячоркі кандыдатам

2010 2010-03-14T16:02:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/franak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Франак Вячорка

Франак Вячорка

13 сакавіка члены ініцыятыўнай групы палітжаўнера Франака Вячоркі -- кіраўнік Уладзімір Целяпун і Вінцук Вячорка, падалі неабходны пакет дакументаў для рэгістрацыі ваеннаслужачага в/ч 48964 кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па Станцыйнай выбарчай акрузе №25.

Прыняла дакументы сакратар камісіі Вераніка Байкова. За вылучэнне Франака Вячоркі падпісалася больш за 100 выбаршчыкаў акругі, але пасля праверкі пададзена 94 подпісы пры неабходных 75.

Сам Франак Вячорка зараз знаходзіцца на абследаванні ў галоўным клінічным медыцынскім цэнтры Ўзброенных  Сіл Рэспублікі Беларусь і асабіста перадаць дакументы ня змог. Таму гэта зрабілі члены ініцыятыўнай групы па ягонай даверанасці, зацверджанай начальнікам медыцынскага цэнтра падпалкоўнікам медыцынскай службы С.Ф. Савіцкім.

Пры гэтым варта адзначыць дакладную і грунтоўную кансультацыю юрыдычнага аддзелу ЦВК, аказаную кіраўніку ініцыятыўнай групы Франака Вячоркі.

Наступны этап – праверка подпісаў. У Мазыры гэта асаблівая з’ява, таму, як невядома, ці толькі патрэбных 20% подпісаў правяраецца, не паведамляецца, чые подпісы несапраўдныя, якім метадам і працэдурай праводзіцца  іх праверка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства