viasna on patreon

Барысаў: Зроблена ўсё, каб абскардзіць рашэнне пра фармаванне камісій было немагчыма

2010 2010-03-15T10:56:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўская вертыкаль прадпрыняла беспрэцэндэнтныя меры для таго, каб як мага даўжэй захаваць у таямніцы рашэнне райвыканкама ад 10 сакавіка пра фармаванне ўчастковых камісій і іх склад.

Паводле заканадаўства, неўключэнне вылучаных выбаршчыкамі або палітычнымі партыямі грамадзянаў у склад участковых камісій можна аспрэчыць на працягу трох дзён з дня прыняцця рашэння. Аднак газета “Адзiнства”, заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, у нумары за 11 сакавіка склады камісіі не апублікавала, а наступны нумар раёнкі, які павінен быў выйсці ў суботу 13 сакавіка, да падпісантаў не патрапіў - газета проста не выйшла.

Тым часам усе спробы барысаўскіх праваабаронцаў і прадстаўнікоў мясцовых арганізацый апазіцыйных палітычных партый даведацца пра склад камісій у чыноўнікаў райвыканкама на працягу трох дзён, падчас якіх можна аспрэчыць рашэнне пра фармаванне ўчастковых камісій, аказаліся беспаспяховымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства