viasna on patreon

За дапамогу суду пенсіянера з Берасця пазбавілі ліцэнзіі

2009 2009-11-20T12:34:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пенсіянер з Берасця Павел Казлоў накіраваў скаргу на імя генеральнага пракурора, у якой просіць абскардзіць дзеянні Савета міністраў.

Справа ў тым, што сп. Казлоў накіроўваў скаргу ў Савет Міністраў на дзеянні Міністэрства юстыцыі. Савет Міністраў скаргу “спусціў” у Міністэрства юстыцыі. Але па закону аб зваротах грамадзян нельга накіроўваць скаргу ў тое ведамства, на якое скардзіцца грамадзянін.

Пенсіянер з 57-гадовым стажам, у асноўным на кіраўнічых пасадах, зрабіў па просбе суда аўтатэхнічную экспертызу па ДТЗ, да якога меў адносіны супрацоўнік ДАІ. Вынікі экспертызы аказаліся не на карысць апошняга. І хоць той прыбег да дапамогі інстытута судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі, які даў супрацьлеглае заключэнне, дарэчы, аплаціўшы, па словах Казлова, 486 тыс. руб. за паслугі з бюджэтнай кішэні, суд узяў пад увагу экспертызу Казлова.

Паколькі Казлоў, з’яўляецца высокакласным спецыялістам у вобласці аўтатэхнічнай экпертызы з 40-гадовым стажам. Ніколі  яго экпертызы не былі аспрэчаныя.

Пенсіянера судзілі, пазбавілі ліцэнзіі на іншы від дзейнасці – па ацэнцы транспартных сродкаў. Потым апраўдалі, а вось ліцэнзіі не вярнулі.

Павел Казлоў накіраваў ва ўсе інстанцыі за год барацьбы звыш 300 скаргаў, але пакуль безвынікова. Усе скаргі вяртаюцца да тых, на каго скардзіцца.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, падобная практыка не адзінкавая, асабліва ў адносінах да Савета міністраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства