Сябра Партыі БНФ звольненая з працы за ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдата
https://spring96.org./be/news/32327
2010
2010-03-17T14:57:15+0200
2010-03-17T14:57:15+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябра Партыі БНФ Тацяна Балабанская, якая вылучаецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў Маладэчна, сёньня была звольненая з працы. Спадарыня Тацяна працавала інжынерам-радыёлягам у Маладэчанскім лясгасе.
Як паведаміў кіраўнік Маладэчанская арганізацыі Партыі БНФ Ян Лагвіновіч, у панядзелак, 15 сакавіка, Тацяна падала дакумэнты на рэгістрацыю сябе ў якасьці кандыдата ў дэпутаты, на наступны дзень, 16 сакавіка, яе выклікалі да кіраўніцтва лясгаса, а сёньня, 17 сакавіка, дадому Тацяне патэлефанавалі з аддзелу кадраў і паведамілі, што ад сёньня яна ў Маладэчанскім лясгасе не працуе.
Ян Лагвіновіч заявіў, што зьвязвае факт звальненьня з актыўным удзелам Тацяны Балабанскай у выбарчай кампаніі.