Магілёўшчына. Вылучана 5 858 прэтэндэнтаў у кандыдаты
У Магілёўскай вобласці вылучана 5 858 прэтэндэнтаў у кандыдаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Пра гэта паведаміла сакратар Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Людміла Макаранка.
Шляхам збору подпісаў вылучана 3 795 чалавек, працоўнымі калектывамі – 2054. Вылучэнцамі ад палітычных партый з’яўляюцца 60 чалавек. 51 кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты вылучыліся адразу двума шляхамі.
Найбольшая актыўнасць зарэгістравана ў гарадах Магілёве і Бабруйску (2,6 чалавека на адну выбарчаю акругу). 99 чалавек з падаўшых заявы на рэгістрацыю ў якасці кандадатаў у дэпутаты нідзе не працуюць (0,3% ад агульнай колькасці), жанчыны складаюць 49,5%.
Усяго на Магілёўшчыне плануецца выбраць 58 дэпутатаў абласного Савета, 766 дэпутатаў раённых і 80 дэпутатаў гарадскіх Саветаў, 2197 дэпутатаў першаснага ўзроўня (сельскіх і пасялковых).
“Па г.Магілёву дэмакратычныя сілы вылучылі 38 сваіх прадстаўнікоў,” - гаворыць каардынатар па выбарчай кампаніі Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў.
Нагадаем, што выбарчыя камісіі прыступілі да праверкі пададзеных дакументаў кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты. Гэта праца працягнецца да 25 сакавіка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”