Аб'яднаная грамадзянская партыя мяркуе правесці з'езд 21 сакавіка ў ДК МТЗ
Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) мяркуе правесці чарговы 13-ы з'езд 21 сакавіка ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.
"Мінгарвыканкам даў нам дабро на правядзенне з'езда ў ДК МТЗ, аднак там кажуць, што ў нядзелю ў іх ужо запланавана нейкае дзіцячае мерапрыемства. Спадзяюся, што нам усё-такі ўдасца заключыць дагавор на правядзенне з'езда", — сказаў ён.
Да звароту ў Мінгарвыканкам АГП спрабавала самастойна знайсці памяшканне для правядзення з'езда, аднак усюды атрымала адмову.
"Падзеі развіваліся па адным і тым жа сцэнарыі. Спачатку нам заяўлялі аб гатоўнасці даць памяшканне, бо гэта выгадна ў фінансавым плане. Затым тэлефанавалі і казалі пра неабходнасць падумаць. Яшчэ праз нейкі час паведамлялі аб адмове ў арэндзе. Так было пры зносінах ў адміністрацыях гатэляў Crowne Plaza, "Беларусь", ДК МТЗ і іншых арганізацый", — паведаміў Лябедзька, паведаміў БелаПАН.