viasna on patreon

У Ельскім раёне выбары будуць безальтэрнатыўныя

2010 2010-03-18T15:51:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ельскім раёне выбары будуць безальтэрнатыўныя. Як паведамляе раённая газета «Народны голас», у Ельскім раёне ўтвораны 135 акругаў.

Для выбараў у раённы Савет ўтворана 40 акругаў, столькі ж пададзена заяў на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. Утворана адна акруга па выбарах дэпутата абласнога Савета, у склад якой увайшлі Ельскі і Нараўлянскі раёны, і пададзена адна заява на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты аблсавета.

У 8 сельскіх Саветах Ельскага раёна ўтвораны 95 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў сельсаветаў, пададзена 96 заяў на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты сельскіх Саветаў.

Як ідуць справы з вылучэннем кандыдатаў у іншых раёнах вобласці, даведацца з некаторых раённых СМІ немагчыма, таму што такая інфармацыя там часта адсутнічае. Выключэнне складае газета «Калінкавічскія навіны», якая стабільна піярыць на сваіх старонках патэнцыйных дэпутатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства