Не ўключылі за прадузятасць?
https://spring96.org./be/news/32383
2010
2010-03-18T16:06:13+0200
2010-03-18T16:06:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі Аляксей Васільеў даў інтэрв'ю газеце абласной вертыкалі “Мінская праўда” (18 сакавіка 2010 года), названае “Комиссии сработали слаженно”. У ім ён распавёў пра галоўныя крытэрыі пры падборы кандыдатаў у сябры абласной выбарчай камісіі. Па ягоным меркаванні, гэта дзелавітасць, грамадзянская актыўнасць, бескампраміснасць і непрадузятасць.
Як ужо паведамлялася раней, у складзе абласной выбарчай камісіі няма ніводнага прадстаўніка дэмакратычнай апазіцыі. Відавочна, яны, у прыватнасці, барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч, вылучаны групай грамадзянаў, былі бескампрамісна палічаныя прадузятымі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”