viasna on patreon

І ў Менскай вобласці выбары будуць галоўным чынам безальтэрнатыўнымі

2010 2010-03-18T17:50:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка паведаміла газеце абласной вертыкалі, што кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Cаветаў 26-га склікання грамадзянамі вылучана 2 531 чалавек ці 56,3%, працоўнымі калектывамі - 1 962 ці 43,6%, палітычнымі партыямі - 65  ці 1,4%.

Цікава, што калі падсумаваць усе адсоткі, названыя Ю.Аскерка газеце, тое атрымаецца больш за сто - 101,3 %. Хутчэй за ўсё, гэта сведчыць пра тое, што некаторая частка патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты  вылучалася некалькімі шляхамі адначасова.

Усяго, такім чынам, вылучана не больш за 4,5 тысячы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў. А дэпутатаў павінна быць абрана, як вынікае з іншай інфармацыі, змешчанай у гэтым жа нумары газеты: 60 - у абласны Савет, 796 - у раённыя і Жодзінскі гарадскі і 3,4 тысячы - у Саветы першаснага ўзроўня. Гэта значыць, агульная колькасць дэпутацкіх месцаў у сталічнай вобласці каля 4,26 тысяч чалавек.

З гэтага вынікае, што пераважна выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы ў Менскай вобласці будуць безальтэрнатыўнымі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства