Гарадзеншчына: Імёны дэпутатаў стануць вядомыя адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў
Па Гарадзенскай вобласці вылучаны 3 095 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Прычым на 60 дэпутацкіх месцаў ў абласным Савеце прэтэндуюць толькі 107 чалавек. Практычна гэта азначае, што прыблізна на 10 акругах выбары будуць безальтэрнатыўныя і імёны дэпутатаў дэ-факта стануць вядомыя адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў.
Толькі 18 з 107 прэтэндэнтаў прадстаўляюць палітычныя партыі. Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вылучае 11 сваіх прадстаўнікоў, 4 – АГП, 2 - БСДГ, 1 - БСДП (Грамада).
Кідаецца ў вочы той факт, што выявіўшая неверагодную актыўнасць пры фармаванні выбарчых камісій усіх роўняў праўладная партыя КПБ не вылучае ў абласны Савет аніводнага (!) кандыдата. Па-сутнасці гэта ёсць ускосным доказам штучнага фармавання выбарчых камісій адміністратыўнымі метадамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”