viasna on patreon

Хрысціянскія дэмакраты з-за ціску адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах

2010 2010-03-18T19:05:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bxd_sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пэўная колькасць сябраў незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вымушаны былі адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за ўзмоцненага на іх ціску з боку ўладаў. З 23 сябраў партыі, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты шляхам збору подпісаў па Менску, засталося толькі 19 чалавек.

– Хоць некаторыя актывісты БХД і вымушаны адмаўляцца ад выбарчай барацьбы, саступаючы ультыматуму “ці то праца, ці то кандыдацтва”, аднак праца з выбаршчыкамі адбываецца па-ранейшаму, – распавёў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. – Мы працягваем свае кампаніі за паляпшэнне ўмоваў жыцця людзей, медыцынскага абслугоўвання і іншыя.  

Ён дадаў, што ўціск у той ці іншай ступені прымяняецца да ўсіх сябраў БХД, і многія не хочуць афішаваць такое становішча, бо баяцца згубіць працу. Напрыклад, родных вылучанага кандыдатам у дэпутаты Зміцера Бутэнка запалохвалі па тэлефоне людзі, якія прадстаўляліся як супрацоўнікі КДБ, і ён вымушаны быў зняць сваю кандыдатуру. Кандыдатка БХД, якая працуе ў дзіцячым садку і адной з першых сабрала неабходную для рэгістрацыі колькасць подпісаў, таксама выбыла з перадвыбарчай гонкі з-за пагрозы звальнення.

– Нашы ініцыятыўныя групы спрацавалі вельмі задавальняюча, і людзі, якія збіралі подпісы за кандыдатаў, вымушаных адмовіцца ад удзелу ў выбарах, зараз дапамагаюць тым, хто застаўся, – зазначыў В.Рымашэўскі. – Шмат за каго было сабрана ў тры а то і ў дзесяць разоў болей подпісаў, чым  таго патрабуе Выбарчы кодэкс. Лічбы кажуць самі за сябе – нягледзячы на ўціск уладаў і рэпрэсіі, БХД працягвае барацьбу і ўжо зараз гатовая да ўдзелу ў кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства