viasna on patreon

У Светлагорску газету са спісамі ўчастковых камісій набыць немагчыма

2010 2010-03-18T19:23:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belsoyuzdruk11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорскім раёне болей 10 кіёскаў “Белсаюздруку”. Аднак дарэмна было шукаць там газету з рашэннем райвыканкама аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій. І не таму, што мясцовая дзяржгазета імкліва раскупаецца – а наадварот, з-за нізкага попыту на яе.

Згодна беларускаму Выбарчаму кодэксу, рашэнне аб утварэнні ўчастковых камісій павінна быць апублікавана на працягу 7 дзён пасля яго прыняцця. Адказныя за гэта – органы, якія ўтварылі камісіі: раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты, а ў гарадах, якія падзяляюцца на раёны – мясцовыя адміністрацыі.

Светлагорскі райвыканкам Гомельскай вобласці ўтварыў ўчастковыя камісіі 10 сакавіка, рашэнне апублікавана ў газеце “Светлагорскія навіны” ў аўторак 16 сакавіка. То бок фармальна – у належны тэрмін. Але з-за нізкага попыту насельніцтва на дзяржаўную газету яе выпускі, якія выходзяць па аўторках, у продаж не паступаюць. Прадаюцца толькі выпускі, якія выдаюцца па чацвяргах – з тэлевізійнай праграмай.

Таму будучыя кандыдаты ў дэпутаты, іх давераныя асобы, назіральнікі і іншыя удзельнікі выбарчай кампаніі, якія хацелі бы мець звесткі аб камісіях, газету набыць не змаглі. Але падпісчыкі, значную долю якіх складаюць пенсіянеры ў сельскай мясцовасці, атрымалі “змястоўны” для сябе выпуск газеты, амаль поўнасцю заняты спісамі камісій.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства