ЗША заклапочаныя абмежаваннямі свабоды слова ў Беларусі
https://spring96.org./be/news/32421
2010
2010-03-19T14:27:11+0200
2010-03-19T14:27:11+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/stiuart1.jpg
«Мы застаемся заклапочанымі абмежаваннямі свабоды слова і прэсы ў Беларусі, нас непакояць апошнія падзеі, звязаныя з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў», — заявіла былая амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, якая цяпер з’яўляецца дарадцай намесніка сакратара Дзярждэпартамента ЗША.
Інтэрв’ю з ёй запісаў дырэктар беларускай службы Радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук. Фрагменты гутаркі размешчаны на сайце «Свабоды».
«Як я ўжо сказала, нашы санкцыі супраць Беларусі застаюцца ў сіле, бо мы не бачым ніякага прагрэсу і ніякіх прычын, каб можна было гэтыя санкцыі перагледзець ці змякчыць», — заўважыла К. Сцюарт.