Смалявічы: Кандыдатам зарэгістраваны сябра незалежнага прафсаюзу
Як паведаміў кіраўнік Менскага рэгіянальнага аддзялення прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў, прынамсі, адзін з сяброў незалежнага прафсаюзу ўжо зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты раённага Савету. Рабочы торфабрыкетнага заводу “Усяж” Алег Скачкоў будзе балатавацца ў Смалявіцкі раённы Савет.
Кандыдат пражывае ў вёсцы Мглё і добра вядомы аднавяскоўцам сваім замганнем за забеспячэнне іх населенага пункта пітнай вадой, якая адказвае санітарным нормам, і своечасовы рамонт дарог.
Па словах Мікалая Пахабава, яшчэ некалькі сяброў профосюза РЭП у Менскай вобласці чакаюць сваёй рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў.
Разам з тым, ніхто з сяброў РЭП у Менскай вобласці не ўключаны ў склад участковых выбарчых камісій.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”