МЗС Вялікабрытаніі: Сытуацыя з правамі чалавеку ў Беларусі не найлешая
https://spring96.org./be/news/32444
2010
2010-03-19T15:42:10+0200
2010-03-19T15:42:10+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае занепакоенасьць. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце.
Сярод краін, сытуацыя якіх выклікае найбольшую занепакоенасьць, аўтары дакладу называюць Афганістан, Беларусь, Бірму, Зімбабвэ, Іран, Ірак, Кітай, Кубу, Пакістан, Самалі, Сырыю, Расею.
У частцы, прысьвечанай Беларусі, адзначаецца, што ў краіне працягваецца перасьлед грамадзкіх актывістаў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама існуюць складанасьці для дзейнасьці няўрадавых арганізацый.
У тым жа дакладзе пазытыўна ацэньваецца дыялёг Беларусі з Эўразьвязам, у гэтым ліку па пытаньні правоў чалавека.
паводле БелаПАН