viasna on patreon

Баранавічы: Пракурор не бачыць відавочных парушэнняў закону

2010 2010-03-22T10:50:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spisy-2_vybarkamau-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Второй спецвыпуск газеты “Наш край”, в котором названы не только ФИО членов участковых комиссий, но и указано, от каких коллективов и организаций они выдвигались.

Второй спецвыпуск газеты “Наш край”, в котором названы не только ФИО членов участковых комиссий, но и указано, от каких коллективов и организаций они выдвигались.

Назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша атрымаў адказ на свой зварот ад 17 сакавіка з пракуратуры горада Баранавічы за подпісам Палыка І.Л.

Сяргей Гоўша прасіў прыняць меры пракурорскага рэагавання і забяспечыць падчас выбарчай кампаніі выкананне Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі. Падставай для звароту да пракурора стала невыкананне тэрмінаў апублікавання рашэння выканкаму аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій.

Згодна “Каляндарнаму плану арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання”, зацверджанаму Пастановай ЦВК 21.01.2010г. № 7, на працягу сямі дзён з дня пасяджэння гарвыканкама, павінны ў прэсе быць надрукаваны спісы сябраў участковых камісій. Такія спісы павінны былі з’явіцца не пазней 17.03.2010г. калі споўнілася 7 дзён, як яны былі зацверджаны. Прадстаўнікі грамадскасці з 16 сакавіка шукалі таямнічы спецвыпуск афіцыйнай газеты “Наш край”, але знайсці газету са спісам не маглі. Толькі пасля ўмяшальніцтва грамадскасці пракуратура, верагодна, вымушана была рэагаваць на гэтую сітуацыю і прымусіла дзяржаўную газету “Наш край” надрукаваць 20.03.2010г. спіс сяброў участковых камісій. Хаця газета са спісамі сяброў участковых камісій з’явілася ў шапіках горада толькі 20 сакавіка, тыраж газеты чамусці быў пазначаны 16.03.2010г. Такім чынам, нягледзячы на відавочнае парушэнне выбарчага закону, пракурор горада Баранавічы Палыка І.Л. назваў заяву Сяргея Гоўшы “неабгрунтаванай” і таму яго зварот быў адхілены. Пракурор не адважыўся назваць гэтую сітуацыю відавочным парушэннем закону і прыцягнуць да адказнасці  парушальнікаў выбарчага закону.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства