viasna on patreon

Віктар Івашкевіч: “Партыя БНФ працягне удзел у выбарах”

2010 2010-03-22T13:47:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivashkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч

Сойм Беларускага народнага фронту заклікае сваіх кандыдатаў працягнуць удзел у кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, каб данесці да выбаршчыкаў інфармацыю па найбольш важных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях, а таксама расказаць пра недэмакратычнасць і непразрыстасць працэсу падрыхтоўкі да выбараў.

– Адбыўшыхся пад час фармавання выбарчых камісій парушэнняў і глабальнага неўключэння ў іх склад дэмакратычных кандыдатаў ужо дастаткова для таго, каб вынікі гэтых выбараў былі непрызнаныя міжнароднай супольнасцю, – зазначыў Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ. – Мы інфармуем людзей пра дзейнасць нашай партыі і па-за межамі рамкаў выбарчага працэса. БНФ працягне удзел у выбарах і скарыстае агітацыйную кампанію як дадатковы спосаб інфармавання выбаршчыкаў і данясення да іх пазіцыі партыі.

Адмова Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад далейшага ўдзелу ў выбарах ніяк не паўплывае на рашэнне Сойму, і БНФ будзе следаваць сваёй пазіцыі, удакладніў Віктар Івашкевіч.

– АГП адмовіліся ад удзелу ў выбарах, а іх кандыдатам, вылучаным шляхам збору подпісаў, дазволена працягваць палітычную барацьбу як грамадзянам Беларусі. Але ж ад гэтага яны не перасталі быць сябрамі партыі, – зазначыў намеснік старшыні БНФ. – Атрымоўваецца, што кажуць адно, а на справе адбываецца іншае. Я так разумею, што калі ты, напрыклад, сябра БНФ, ты ім застаешся пры любых умовах, пакуль не выйшаў з партыі.

Прадстаўнік БНФ дадаў, што пасля неўключэння сябраў БНФ у выбарчыя камісіі ўлада забяспечыла сабе тым самым бяспечныя ўмовы для падліку галасоў і зараз мала цікавіцца далейшай дзейнасцю партыйцаў з апазіцыйных партый, бо дэмакратычныя кандыдаты досыць абмежаваныя ў магчымасцях па правядзенню агітацыйнай працы з выбаршчыкамі.

– Месяц пэўных свабод, які гарантуецца удзельнікам выбараў пад час агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты, – гэта плата ўлады за магчымасць прызнання вынікаў выбараў міжнароднай супольнасцю, – упэўнены Віктар Івашкевіч. – Хаця ні ў кога з прадстаўнікоў БНФ, на маю думку, няма шансаў перамагчы на гэтых выбарах, бо няма саміх выбараў. Падчас сёлетніх мясцовых выбараў праца з насельніцтвам не прынясе ў выніку такі прыз, як дэпутацкае крэсла. Але, пэўна, будуць іншыя прызы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства