У Оршы вызначаюцца “адказныя асобы” за размяшчэнне агітматэрыялаў
Гарвыканкам Оршы сваім рашэннем № 353 вызначыў месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў па горадзе.
Як вынікае з апублікаванага тэксту дадзенай пастановы, агітацыйныя друкаваныя матэрыялы па выбарах дазволена размяшчаць на 13 рэкламных тумбах, васьмі інфармацыйных стэндах, размешчаных у горадзе, а таксама на інфармацыйных стэндах усіх 61 выбарчых участкаў, а таксама на інфармацыйных шчытах, якіх у Оршы налічваецца 12 штук.
Гарвыканкам з усёй сур'ёзнасцю падышоў да дадзенага пытання. Па кожнай тумбе, стэнду або інфармацыйнаму шчыту прызначаная асобная арганізацыя, якая адказная за змест друкаваных матэрыялаў, якія там размяшчаюцца. Аднак і гэтага мясцовым чыноўнікам здалося недастатковым. Як вынікае з тэксту вышэйзгаданага рашэння, кіраўнікам арганізацый, на тэрыторыі якіх будуць размешчаны агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, неабходна "вызначыць адказных асоб за іх размяшчэнне з вывешванннем аб гэтым інфармацыі ў месцы размяшчэння гэтых матэрыялаў".
Такое рашэнне гарвыканкама прынята 15 сакавіка. Па стане на 22 сакавіка (праз тыдзень) ні на адной дошцы об’яваў у Оршы, тумбе, альбо інфармацыйным шчыце прозвішча адказнай асобы знайсці не ўдалося.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"