Магілёў: Кандыдаты будуць мець тры хвіліны для выступу па радыё
https://spring96.org./be/news/32491
2010
2010-03-22T17:33:33+0200
2010-03-22T17:33:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэта стала вядома падчас пасяджэння абласной выбарчай камісіі, якое адбылося сёння.
“Пасля непрацяглых абмеркаванняў, - гаворыць назіральнік ад ГА “БНФ Адраджэнне” і праваабаронца Барыс Бухель, - камісія вырашыла даць кожнаму кандыдату ў дэпутаты па тры хвіліны радыёэфірнага часа. Іх рашэнне тлумачылася тым, што ў Магілёве ў сярэднім 2,5 чалавекі на месца”.
“У законе пазначана, што кожнаму прэтэндэнту аднаразова прадастаўляецца радыёэфірны час. Але тры хвіліны для выступу вельмі мала. За гэты час амаль нічога не скажаш. Гэта можна назваць фікцыяй”, - гаворыць праваабаронца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”