Чарговая адмова Гарадзенскага Абласнога суда.
https://spring96.org./be/news/3252
2005
2005-12-04T10:00:00+0200
2005-12-04T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі Абласны суд не задаволіў скаргу гарадзенскага актывіста Івана Романа на рашэнне Ленінскага раённага суда г.Гродна. Нагадаем, што Івана Романа абвінавачваюць у распаўсюджваньні інфармацыйнага білютэня прафсаюза РЭП “Шабер”, сьцьвярджаючы, што ён дзейнічаў ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гэтая справа на гарадзеншчыне сярод жыхароў атрымала назву “Суд па даносу”, бо распачалася пасьля пісьмовай заявы начальніка аховы Гарадзенскага завода аўтаагрэгатаў.
Іван Роман не лічыць сябе вінаватым і ўжо падаў скаргу ў вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.