У Мінску супрацоўнікі КДБ пагражаюць фізічнай расправай актывістцы руху Зубр Юліі Ліскоўскай.
https://spring96.org./be/news/3254
2005
2005-12-05T10:00:00+0200
2005-12-05T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміў сайт Хартыі-97. Да яе на працу прыйшлі двое, якія прадставілісь супрацоўнікамі КДБ. Яны задавалі пытаньні пра рух Зубр, пра яго актывістаў, пра друкаваную прадукцыю і крыніцах яе фінансаваньня.
Пасьля таго, як дзяўчына адмовілася адказваць, супрацоўнікі КДБ перайшлі да абразаў і запалохваньняў: адзін сказаў, што на галаву Ліскоўскай, напрыклад, можа зваліцца цагліна. Акрамя таго, з размовы дзяўчына зразумела, што КДБ вядзе праслухоўваньне& тэлефонаў некаторых яе сяброў. Калі Ліскоўская запатрабавала прадставіцца, тыя адказалі, што іх прозьвішчы ведаць ей не абавязкова.
У хуткім часе Юлія Ліскоўская напіша скаргу ў пракуратуру.