viasna on patreon

Паставы: Праблемы з рэгістрацыяй кандыдата ўзніклі праз БТІ (абноўлена)

2010 2010-03-25T17:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/registr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Марына Ягоўда зарэгістраваная кандыдатам у раённы Савет дэпутатаў.

Пасля таго як сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, пачала аспрэчваць нерэгістрацыю сябе ў якасці кандыдата – па незразумелых прычынах – праблема вырашылася. Ёй патэлефанавалі з раённай выбарчай камісіі і паведамілі, што, сапраўды, БТІ падало недакладныя звесткі наконт яе, і пасля ўдакладненняў памылка была выпраўленая.

***

У Паставах у патэнцыйнай кандыдаткі Марыны Ягоўды, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, узніклі праблемы з рэгістрацыяй. Спадарыня Марына вылучалася шляхам збору подпісаў, і ўсе сабраныя подпісы былі прызнаны сапраўднымі. Недакладнасць улады знайшлі ў пададзенай ёй падатковай дэкларацыі.

Паводле выбаркаму, спадарыня Ягоўда не задэкларавала ў заяве належны ёй кавалак зямлі памерам у 6 сотак. Гэты пры тым, што перад падачай дакументаў М.Ягоўда звярнулася ў Бюро тэхнічнай інвентарызацыі па адпаведную даведку, атрымала яе і запаўняла дэкларацыю згодна з атрыманым дакументам. Чаму тое ж БТІ дало раённай камісіі іншыя звесткі, застаецца загадкай. Спадарыня Марына збіраецца аспрэчваць рашэнне камісіі аб сваёй нерэгістрацыі.

У Паставах у якасці кандыдата ў раённы Савет зарэгістраваны сябра Партыі БНФ Міхась Гіль. Яго рэгістрацыя прайшла без перашкодаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства