Гомельскіх кіроўцаў абвіначваюць у распаўсюдзе "непраўдзівай інфармацыі"
https://spring96.org./be/news/3267
2005
2005-12-07T10:00:00+0200
2005-12-07T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гомелі пачаліся рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыі пратэсту кіроўцаў аўтобусаў, якая адбылася 5 сьнежня. Кіроўцаў па адным выклікаюць у кабінет дырэктара аўтобуснага парка нумар адзін і аказваюць псіхалагічны ціск. Так, актывісту Партыі БНФ Андрэю Баранаву дырэктар аўтопарку пагражаў тым, што супраць яго КДБ рыхтуе "справу" за арганізацыю несанкцыянаванага мітынга і перадачу "непраўдзівых зьвестак" Радыё Свабодзе.