Светлагорскі раён: Восем кандыдатаў ад дэмакратычных партый
Сярод кандыдатаў у дэпутаты, якія зарэгістраваны ў Светлагорскім раёне, 8 прадстаўляюць дэмакратычныя партыі. Двум з партыйных вылучэнцаў выбарчыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў раённы Савет.
Кандыдатамі ў дэпутаты Светлагорскага райсавета зарэгістраваны 6 прадстаўнікоў партыі “Справядлівы свет”: Сяргей Дайнека (выбарчая акруга № 13), Генадзь Жулега (выбарчая акруга № 16), Валянціна Конанава (выбарчая акруга № 18), Марат Петух (выбарчая акруга № 23), Уладзімір Коршун (выбарчая акруга № 27) і Святлана Міхальчанка (выбарчая акруга № 29). Акрамя таго, Таццяна Наскова з Аб’яднанай грамадзянскай партыі зарэгістравана кандыдатам па выбарчай акрузе №21, а Сяргей Шавяленка з партыі БНФ – па выбарчай акрузе № 24.
Раённая выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі Віктару Ахрамчуку з партыі БНФ і Таццяне Юркевіч са “Справядлівага свету”. Пры зборы подпісаў за вылучэнне В. Ахрамчука, на меркаванне камісіі, у падпісных лістах частку датаў запісаў прадстаўнік ініцыятыўнай групы, а не самі выбаршчыкі. Што да Т. Юркевіч, то яна забыла ўказаць у дэкларацыі аб маёмасці аўтамабільны прычэп.
Некаторыя з гэтых вылучэнцаў зарэгістраваны кандыдатамі і ў Гомельскі абласны Савет: С. Дайнека (выбарчая акруга №55), Т. Наскова (выбарчая акруга №56), М. Петух (выбарчая акруга №57) і В. Ахрамчук (выбарчая акруга №58).
У цэлым на 40 выбарчых акругаў у Светлагорскі райсавет зарэгістраваны 50 кандыдатаў - гэта азначае, што толькі 10 з іх вылучаны не ад улады.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”