Бабруйск: Эксперыментатар Міхаіл Ларчанка атрымае сёння пасведчанне кандыдата
Незалежны вылучэнец Міхаіл Ларчанка, сябра БАЖ, бабруйскі журналіст і блогер, даведаўся сёння, што стаў кандыдатам. Ён самастойна сабраў за сябе 78 подпісаў і пойдзе на выбары па акрузе № 78, у якой знаходзіцца яго дом.
- Мне давялося збіраць подпісы і ў сваім доме, дзе мяне ўсе ведаюць. Таму я хваляваўся, што не прайду, і людзі засыпяць мяне пытаннямі “чаму?” Але я прайшоў, і вельмі задаволены з гэтай нагоды. Гэтыя выбары для мяне – сацыяльна-палітычны эксперымент. Усе прывыклі бачыць кандыдатамі ў дэпутаты салідных, дарослых людзей. А мне цікава, колькі жыхароў акругі пажадаюць прагаласаваць за такога маладога “раздзяўбая” як я, - распавядае Міхаіл.
Зараз Міхаіл Ларчанка плануе ўзяцца за падрыхтоўку праграмы і агітацыйнай прадукцыі. У ёй малады кандыдат нічога не збіраецца абяцаць, бо “ўсе абяцаюць і нічога не робяць”. Міхаіл хоча акцэнтаваць увагу жыхароў акругі на важных праблемах і прапанавць шляхі іх вырашэння.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”