Мазыр: Сябра Партыі БНФ абскарджвае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі
Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, якому адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ў Гомельскі абласны Савет па Палескай выбарчай акрузе №43 і Мазырскі раённы Савет па Калектыўнай выбарчай акрузе №18, падаў скаргу ў Гомельскую абласную выбарчую камісію.
У якасці абгрунтавання для адмовы ў рашэнні акруговай камісіі па выбарах у абласны Савет сказана, што Уладзімір Целяпун (вылучаўся ад партыі) у дэкларацыі аб даходах і маёмасці не ўказаў зямельны ўчастак агульнай плошчай 0,0607 га. Такое ж абгрунтаванне ёсць ў рашэнні Мазырскай раённай камісіі, якая таксама не прызнала сапраўднымі подпісы грамадзян у выніку асноўнай і дадатковай праверак (у гарсавет У. Целяпун вылучаўся шляхам збору подпісаў).
У першым выпадку Мазырскі філіял РУП “Гомельскае агенства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру” прызнала, што даведка, выдадзеная ў выбарчыя камісіі, утрымлівае памылковую інфармацыю, і зямельны ўчастак не належыць У. Целяпуну з 2005 года.
Што датычыць подпісаў выбаршчыкаў, то з прад’яўленых У. Целяпуном 11 падпісных лістоў, якія налічваюць 140 подпісаў выбаршчыкоў, Мазырская раённая выбарчая камісія правяла праверку ў абодвух выпадках менавіта двух лістоў аднаго члена ініцыятыўнай групы. У гэтых падпісных лістах у графе “месца жыхарства” не была запісана назва горада – г. Мазыр, а вул. Палеская можа быць і ў іншых гарадах з гэтымі ж нумарамі і аднолькавымі прозвішчамі грамадзян. Аднак на падставе арт. 68, ч. 4, арт. 67, ч.2 гэтыя два лісты з 11 павінны былі адразу раённай камісіяй адкінутыя і праверку подпісаў камісія павінна была праводзіць па астатніх 9 лістах, дзе яшчэ знаходзілася больш за 100 подпісаў выбаршчыкоў пры неабходных 75.
У адпаведнасці з арт. 61 ч. 15, “калі ў падпісным лісце, паступіўшым у раённую камісію, ўтрымліваюцца подпісы выбаршчыкоў, пражываючых на тэрыторыі розных раёнаў, гарадоў абласнога падпарадкавання, раёнаў у горадзе, праверцы і ўліку падлегаюць толькі подпісы, сабраныя на тэрыторыі таго раёна, горада, раёна ў горадзе, дзе ўтворана камісія, ў якую здадзены гэты падпісны ліст. Астатнія подпісы не правяраюцца і не ўлічваюцца”. Арт. 67, ч. 2 прадугледжвае, што “калі ў падпісным лісце ўтрымліваюцца подпісы выбаршчыкаў, не пражываючых на тэрыторыі выбарчай акругі, гэтыя подпісы не правяраюцца і не ўлічваюцца”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”