Барысаўскі раён: Безальтэрнатыўнымі будуць выбары ў большасці акругаў
Пасля рэгістрацыі 25 сакавіка Барысаўскай выбарчай камісіяй кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання, высвятлілася, што на 34 месцы ў раённым Савеце прэтэндуе 41 кандыдат. Зрэшты, гэта не канчатковая лічба.
Незарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты пенсіянерка Тамара Каважэнка, якая вылучалася шляхам збору подпісаў, абскардзіла рашэнне Барысаўскай выбарчай камісіі ў абласной камісіі і накіравала скаргу ў ЦВК. Акрамя таго, трое сяброў АГП, зарэгістраваныя кандыдатамі, хутчэй за ўсё, падпарадкуюцца рашэнню з'езду партыі і здымуць свае кандыдатуры.
Аднак ужо зараз зразумела, што ў пераважнай большасці выбарчых акругаў на тэрыторыі Барысаўскага раёна выбары будуць безальтэрнатыўнымі.
Адно з нешматлікіх выключэнняў -- акруга №15 - адзіная, дзе прайшлі рэгістрацыю адразу тры кандыдатуры. З сябрам Партыі БНФ і актывістам руху “За Свабоду” Зміцерам Бабіцкім у змаганні за кандыдацкі мандат будуць канкураваць два чалавекі “пры пасадах” -- дырэктар Барысаўскага політэхнічнага каледжа Уладзімір Шмакаў і дырэктар ААТ “Лесахімік” Валянцін Шкаруба.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”