Моладзевага актывіста павезьлі ў суд
https://spring96.org./be/news/32717
2010
2010-03-29T10:16:10+0300
2010-03-29T10:16:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dom-pravasuddzia.jpg
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста руху "Маладая Беларусь" Андрэя Кузьмінскага. Хлопца павезьлі ў Дом правасудзьдзя.
16 сакавіка Андрэя затрымалі каля будынку Вярхоўнага суду за ўдзел у пікеце на знак салідарнасьці з палітвязьнямі. Разам зь ім у міліцыю трапілі яшчэ некалькі чалавек.
Тады на затрыманых склалі пратаколы. Ім паведамілі, што пазьней будуць прыцягваць іх да адміністрацыйнай адказнасьці.