Бабруйск: Подпісы, якія прызнала абласная камісія, гарадская не прызнала
https://spring96.org./be/news/32747
2010
2010-03-29T16:15:20+0300
2010-03-29T16:15:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Шэлег і Аляксандра Сьянава, сябры БХД, падавалі подпісы ў гарадскую і Магілёўскую абласную камісіі. Але абодва атрымалі пасведчанні толькі ў абласной камісіі. У гарадской камісіі адмову Шэлегу патлумачылі наяўнасцю некалькіх несапраўдных подпісаў, у Аляксандры Сьянавай знайшлі незадэклараваныя акцыі, пра якія жанчына забыла. Атрымалася дзіўная сітуацыя, калі дакументы дэмакратычных актывістаў падышлі для абласной, але на падыйшлі для гарадской камісій.
Зараз Вячаслаў Шэлег і Аляксандра Сьянава рыхтуюць скаргі, каб звярнуцца з імі спачатку ў абласную камісію, а потым і ў суд.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”