Магілёў: Пасля адкрытага пасяджэння абласной камісіі пачалося закрытае
https://spring96.org./be/news/32778
2010
2010-03-30T10:32:26+0300
2010-03-30T10:32:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля адкрытага пасяджэння Магілёўскай абласной выбарчай камісіі пачалося закрытае. Пра гэта паведамляе адначасова праваабаронца і назіральнік ад ГА “БНФ Адраджэнне” Барыс Бухель, які прысутнічаў на адкрытым пасяджэнні.
“Як толькі скончылася афіцыйная частка пасяджэння абласной выбарчай камісіі, - гаворыць Барыс Бухель, - усіх сябраў гэтай камісіі папрасілі застацца ў актавай залі, а назіральнікаў папрасілі яе пакінуць. Я выйшаў, але праз пэўны час узгадаў, што пакінуў у зале свае ўласныя рэчы і з гэтай нагоды вярнуўся назад. Сітуацыя выглядала наступным чынам – сакратарка гэтай камісіі Любоў Макаранка зачытвала ўсім прысутным нейкія ўказанні”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”