Вярхоўны суд адмовіў “Маладой Беларусі”
https://spring96.org./be/news/32794
2010
2010-03-30T14:32:45+0300
2010-03-30T14:32:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/maladaja-belarus.jpg
Вярхоўны суд прызнаў законным рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі руху “Маладая Беларусь”, лідэрам якога зьяўляецца Зьміцер Касьпяровіч.
Моладзевае аб’яднаньне зарэгістравана ў Літве. Але паводле беларускага заканадаўства арганізацыя мусіць мець рэгістрацыю ў беларускім Мін’юсьце ці ў мясцовых органах улады. У іншым выпадку яе сяброў могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці па водле 193 артыкула (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).