viasna on patreon

Мазыр: Кандыдатаў апублікавалі па алфавіту. Па якіх акругах яны балатуюцца – замоўчваецца

2010 2010-04-01T13:42:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 сакавіка ў Мазырскай  грамадска-палітычнай газеце  “Жыццё Палесся” надрукаваны спіс кандыдатаў у дэпутаты Мазырскага раённага Савета  і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Што цікава, прозвішчы  з імёнамі і імёнамі па бацьку кандыдатаў у дэпутаты з іншымі звесткамі  аб месцы працы і пасадзе, інфармацыя аб даходах - пададзены ў алфавітным парадку – без назвы і нумару выбарчай акругі! Відаць, каб выбаршчыкі загадзя не здагадаліся, што ў гэтых выбарах у іх няма выбару. З 40 выбарчых акругаў у Мазырскі рвайсавет  толькі ў трох  акругах у выбаршчыкаў будзе выбар. Астатнія 37 выбарчых акругаў – безальтэрнатыўныя! Ў гэтым выпадку ў выбаршчыкаў будзе выбар, альбо – “за”, альбо – “супраць”.  Ёсць яшчэ выбар “супраць усіх”. Гэта  значыць – супраць аднаго (з прозвішчам) і супраць – “0”. Безальтэрнатыўных кандыдатаў прыраўнялі да “0”.

У Гомельскі абласны  Савет з чатырох выбарчых акругаў, толькі ў адной, новаўтворанай Прытыцкай  выбарчай акрузе №45, будзе альтэнатыва  ў асобе Рэпко У.К., сябра АГП. Таксама дадалася альтэрнатыва  ў Палескай выбарчай акрузе №43 пасля адмены Гомельскай абласной выбарчай камісіяй рашэння аб адмове ў  рэгістрацыі сябра Партыі БНФ Уладзіміра Целяпуна.

У пераліку кандыдатаў у дэпутаты  безальтэрнатыўных  акругаў  пераважвае кіраўнічы склад  прадпрыемстваў і  ўстановаў Мазыра. Тры бізнесоўцы, у двух з якіх ёсць супернікі.  Супернік бізнесоўца Чабаняна В. А. – сябра АГП Сяргей Лапуста, бізнесоўца Каржэўскага А.Г. – эканаміст аддзела маркетынга  “Мазырскага НПЗ” Казлоўскі В.Г.  

З 43-х зарэгістраваных кандыдата ў Мазырскі райсавет  4 з’яўляюцца сябрамі КПБ – Гарадніцкі А. Р. генеральны дырэктар КЖУП “Мазырскі райжылкамгас”,  Грыцэнка Л.К. – старшыня Мазырскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі,  Збароўскі  А.І. – ўпраўляючы ЦБУ №401  ААТ “Прыарбанк”,  старшыня  Мазырскага раённага  Савета дэпутатаў 25 склікання Пісанік Л. Ф. і адзін сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) – Сяргей Лапуста. Астатнія 38 лічаць сябе беспартыйнымі .

У Гомельскі абласны Савет з 5-ці кандыдатаў у дэпутаты толькі ў Прытыцкай выбарчай акрузе №45 Рэпко Ў.К. з’яўляецца сябрам АГП. Да іх дадасца сябра партыі БНФ У. Целяпун па Палескай выбарчай акрузе №43, зарэгістраваны Гомельскай абласной выбарчай камісіяй пасля абскарджання адмовы ў рэгістрацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства