22 тысячы літоўцаў падпісаліся супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі
https://spring96.org./be/news/32873
2010
2010-04-01T14:56:29+0300
2010-04-01T14:56:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ne_aes1.jpg
У Літве сабралі 22 тысячы подпісаў супраць будаўніцтвы АЭС на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Delfi.lt. Подпісы перададзеныя літоўскаму ўраду.
У Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя Літвы запэўнілі, што "улічаць меркаванне грамадзян" пры падрыхтоўцы афіцыйнай пазіцыі Літвы па будаўніцтве беларускай АЭС.
Між іншага, Літва плануе пабудаваць атамную электрастанцыю на сваёй тэрыторыі наўзамен Ігналінскай АЭС, зачыненай пры канцы 2009 года па патрабаванні ЕС. Меркавалася, што станцыя будзе пабудаваная пры дапамозе Латвіі і Эстоніі. Аднак з-за рознагалоссяў паміж удзельнікамі рэалізацыя гэтага праекту запаволілася.