viasna on patreon

Менск: Намеснік старшыні камісіі Кастрычніцкага раёна адмовіўся ад сваіх паўнамоцтваў

2010 2010-04-01T15:43:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёна сталіцы Аляксандр Ліндэраў, вылучаны кандыдатам у дэпутаты ад працоўнага калектыва, адмовіўся ад сваіх паўнамоцтваў у камісіі і ад далейшага ўдзелу ў выбарах.

 

- У гэтай сітуацыі няма нічога страшнага, - заўважыў Сяргей Альфер, сябра Менскай гарадской выбарчай камісіі. - Паколькі ў выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёна засталася дастатковая для працы камісіі колькасць чалавек. Так што яна можа працягнуць выкананне сваіх функцый і ў такім складзе, нават не пераабіраючы намесніка старшыні. Мінімальная колькасць чальцоў камісіі, каб яе рашэнні мелі сілу, восем чалавек. У складзе У Кастрычніцкай камісіі цяпер 11 чалавек, таму на яе працы сыход намесніка старшыні ніяк не адаб'ецца, а рашэнні складу, які застаўся, будуць правамоцнымі.

Эксперт дадаў таксама, што сітуацыя, звязаная з сыходам аднаго з сяброў, які займае кіраўнічую пасаду ў камісіі, у прынцыпе магчымая ў любой выбарчай камісіі, акрамя ЦВК. Так што вакантная пасада намесніка старшыні ў Кастрычніцкай выбарчай камісіі не створыць цяжкасцяў пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства