viasna on patreon

Гомель: Ратацыя ў абласным Савеце дэпутатаў

2010 2010-04-01T18:05:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутаты Гомельскага абласнога Cавета дэпутатаў 25-га склікання прэтэндуюць на дэпутацкія мандаты ў 26-ым скліканні, але балатуюцца па іншых выбарчых акругах. Хоць і прайшло 7 дзён з моманту рэгістрацыі кандыдатаў, але ні ў друку, ні на сайтах спісы кандыдатаў аблсавета так і не з'явілася. Агульную карціну можна сабраць толькі па звестках з раёнаў.

Але чаму дэпутаты балатуюцца не па тых акругах, па якіх ішлі ў дэпутаты на мінулых выбарах? Напэўна, не запомніліся яны там мясцовым жыхарам добрымі справамі, не праявілі сябе. Напрыклад, негатыўна адзываліся жыхары Муляраўкі Петрыкаўскага раёна пра сваіх дэпутатаў абласнога Савета. Раённая газета «Петрыкаўскія навіны» напісала, што пры сустрэчы жыхароў вескі з раённым начальствам вяскоўцы адзначылі, што «слабавата працавалі дэпутаты сельскага, раённага і абласнога Саветаў, каб адстойваць праблемы, выказаныя ў наказах дэпутатам. Прэтэнзіі былі да дэпутатаў абласнога Савета Драпезы і Зубрэй: чаму мала сустракаліся з жыхарамі Муляраўкі? Хацелася выказаць ім набалелыя пытанні пра арганізацыю гандлю, аўтобусны рух, медыцынскае абслугоўванне». Таму, напэўна, дэпутаты мяняюць акругі зараз - блытаюць след.

Начальнік упраўлення бытавога абслугоўвання Гомельскай вобласці Юрый Корж на мінулых выбарах балатаваўся ў аблсавет па Васілевіцкай акрузе, зараз жа ён ідзе ў дэпутаты па Петрыкаўскай акрузе №48. Канкурэнтам яму будзе сябра партыі левых «Справядлівы свет» Віктар Шпак. Зноў ідзе ў дэпутаты гендырэктар «Гомельхлебпрама» Наталля Верамеева. Толькі на мінулых выбарах яна балатавалася па Гагарынскай акрузе ў Гомелі, а зараз - па Кастрычніцкай №47. Па гэтай жа акрузе балатуецца і сябра партыі левых «Справядлівы свет» Святлана Міхальчанка.

Упершыню ідзе ў дэпутаты і начальнік фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Тамара Сушкіна. У біяграфіі напісана, што яна пражывае ў Лоеве, але балатуецца начальнік фінаддзелу па Лельчыцкай акрузе №39. Па гэтай акрузе яна з’яўляецца адзіным кандыдатам у абласны Савет.

Па Рошчыскай акрузе №5 у дэпутаты ідуць начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Мікалай Васількоў, які на мінулых выбарах балатаваўся па Мазураўскай акрузе №17. Галоўны ўрач Гомельскай абласной бальніцы Анатоль Касім балатуецца ў абласны Савет па Буда-Кашалеўскай акрузе №1, а на мінулых выбарах ён ішоў па Валгаградскай акрузе ў Гомелі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства