viasna on patreon

У Наваполацкі гарсавет аншлаг

2010 2010-04-02T11:19:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацкі гарадскі Савет дэпутатаў на 34 дэпутацкіх месца 65 прэтэндэнтаў. Гэта значыць, што практычна ў кожнай выбарчай акрузе маецца альтэрнатыва: толькі ў 4 акругах зарэгістраваны па адным кандыдаце ў дэпутаты.

 Усе кандыдаты ў дэпутаты не належаць ні да адной афіцыйна зарэгістраванай палітычнай партыі -- усе яны роўныя ў сваёй беспартыйнасці. Аднак у астатнім - суцэльныя адрозненні і парадоксы. Так, у Выбарчай акрузе №3 у дырэктара буйнага прадпрыемства “Наваполоцкжалезабетон” Валерыя Рабеца канкурэнтам з'яўляецца настаўнік пачатковых класаў Наваполацкай СШ№2 Ірына Цюкала. Выхавацельніца ясляў-саду №34 Ала Баравец уступіла ў барацьбу з кіраўніком аддзялення ААТ “БПС-БанкЦ у г. Нополоцку Яўгенам Гараўцом у выбарчай акрузе №28. У выбарчай акрузе №8 старшыня Віцебскага абласнога Савета Беларускага прафсаюзу работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці  Аляксандр Горскі будзе змагацца за дэпутацкі мандат з прадаўшчыцай Наваполацкай крамы №7 Жанай Пажарыцкай.

І такіх прыкладаў загадзя нераўнацэнных канкурэнтаў практычна ў кожнай выбарчай акрузе: начальнікам, дырэктарам, кіраўнікам супрацьстаяць настаўнікі, выхавацелі, прадаўцы, электраманцёры і абліцоўшчыкі.

Аднастайнасць такіх выпадкаў у Наваполацку наводзіць на думку, што такая сітуацыя зрэжысавана адмыслова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства