Брэст: Кандыдата ў дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” выклікалі ў КДБ
https://spring96.org./be/news/32905
2010
2010-04-02T11:36:18+0300
2010-04-02T11:36:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
1 красавіка патэлефанавалі, а потым уручылі позву на гэты ж дзень з’явіцца ва Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці кандыдату ў дэпутаты, зарэгістраванаму па акрузе № 34 горада Брэста, Зінаідзе Міхнюк. У позве было пазначана, што выклікаюць З. Міхнюк для дачы тлумачэнняў, якія маюць значэнне для правядзення праверачных мерапрыемстваў.
З. Міхнюк вылучана кандыдатам у дэпутаты ад Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет”, з’яўляецца старшынёй рэгіянальнага аддзялення прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Брэсцкай вобласці.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”