viasna on patreon

Брэст: Імёны кандыдатаў у аблсавет нарэшце паведамілі

2010 2010-04-02T13:32:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля рэгістрацыі кандыдатаў, якая завершылася яшчэ 25 сакавіка, са спісамі прэтэндэнтаў на дэпутацтва ў Брэсцкім абласным Савеце выбаршчыкі змаглі азнаёміцца толькі ў апошні дзень сакавіка. Тым часам Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы, зацверджаны Цэнтральнай камісіяй, патрабуе перадачы ў СМІ інфармацыі пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты не пазней, чым на чацверты дзень пасля рэгістрацыі.

Зацікаўленыя прадстаўнікі грамадскасці, ведаючы вызначаныя заканадаўствам тэрміны, спрабавалі адшукаць у афіцыйных мясцовых выданнях прозвішчы зарэгістраваных кандыдатаў і 29-га і 30-га сакавіка – безвынікова.  

Пасля дарэмных пошукаў праваабаронца Уладзімір Вялічкін патэлефанаваў у Брэсцкую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію, каб даведацца, дзе апублікаваныя звесткі. Яму адказалі, што звесткі ёсць на сайце Брэсцкага аблвыканкама, а таксама параілі звярнуцца да раённых выданняў і ў акруговую камісію.

Сайт з’яўляецца такой крыніцай інфармацыі, да якой усё ж мае доступ абмежаваная колькасць людзей. У надрукаваным выглядзе інфармацыя з’явілася толькі ў № 35 “Вячэрняга Брэста” ад 31 сакавіка 2010 года. Такім чынам, мясцовыя ўлады парушылі вызначаныя заканадаўствам тэрміны, з-за чаго грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасці своечасова атрымаць інфармацыю, якая датычыцца значнага этапу выбарчага працэсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства