Начальнік ваенкамата пагадзіўся на дэбаты з незалежным кандыдатам
https://spring96.org./be/news/32921
2010
2010-04-02T16:04:31+0300
2010-04-02T16:04:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kankurenty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Салігорску прадстаўнікі штаба незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева атрымалі станоўчы адказ на прапанову правесці дэбаты паміж кандыдатамі па выбарчай акрузе №13. Канкурэнт Валабуева ваенны камісар палкоўнік Валеры Заінчкоўскі даў прынцыповую згоду на публічныя дэбаты ў клубе “Будаўнік”.
Для мясцовых выбараў падзея ўнікальная ў межах усёй краіны. Прэцэндэнтам з’яўляецца і факт дыскусіі паміж незалежным кандыдатам і прадстаўніком дзеючай улады ў форме публічнага і адкрытага дыялога.
Мяркуецца, што дэбаты адбудуцца 20 красавіка. Адпаведная заяўка ўжо пададзена ў раённую камісію. У штабе Валабуева разлічваюць на сто ўдзельнікаў сумеснай сустрэчы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”