Берасцейшчына: Па-за межамі абласнога цэнтра выбары будуць безальтэрнатыўнымі
У Берасцейскай вобласці выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове. Па-за межамі абласнога цэнтра незалежных кандыдатаў, якія б склалі канкурэнцыю кандыдатам ад улады, амаль няма.
Альтэрнатыўныя кандыдаты прадстаўлены толькі ў 6 з 16 раёнаў вобласці: у Бярозаўскім раёне – 1 кандыдат (выбарчая акруга №5), 2 – у Кобрынскім (выбарчыя акругі №39 і №40), 1 – у Лунінецкім (выбарчая акруга №42), 1 – у Маларыцкім (выбарчая акруга №46), у Пінскім – 2 (выбарчыя акругі №47 і №51), 1 – у Столінскім (выбарчая акруга №58).
У жыхароў сельскай мясцовасці і раённых цэнтраў выбар адсутнічае.
З 60 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета 13 прыходзяцца на Берасце. У горадзе на 10 з 13 акругаў балатуюцца незалежныя кандыдаты: 9 сябраў БСДП (Г) і 1 сябра Партыі БНФ. У трох акругах, дзе не прадстаўлены кандыдаты ад апазіцыйных партый, на выбары ідуць толькі па 1 кандыдаце, якія з’яўляюцца кіраўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”