viasna on patreon

Полаччына: Сайты ёсць, інфармацыі – няма

2010 2010-04-05T13:08:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прайшло дзесяць дзён з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у мясцовыя саветы, а на большасці афіцыйных сайтаў райвыканкамаў на Полаччыне гэтых спісаў так і не з’явілася.

Поўная інфармацыя пра зарэгістраваных кандыдатаў можна знайсці на сайтах Глыбоцкага райвыканкама, Наваполацка і Полацка з Полацкім раёнам, а таксама Ушацкага райвыканкама. Райвыканкамы Паставаў, Расонаў, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінску, Міёраў вывесілі на сваіх сайтах рашэнні аб вызначэнні пэўных месцаў для агітацыі і пэўную колькасць афіцыйных дакументаў кшталту Указа прэзідэнта аб прызначэнні выбараў. На некаторых з гэтых рэсурсаў няма нават спісу сяброў камісій, на многіх адсутнічаюць спісы выбарчых участкаў.

Найбольш напоўненым з названых рэсурсаў можна назваць сайт Наваполацка, дзе ёсць уся афіцыйныя звесткі пра камісіі, участкі для галасавання, спісы кандыдатаў з інфармацыяй пра іх. Трэба таксама адзначыць зручнасць пошука неабходнай інфармацыі.

Наваполацк адзначыўся і колькасцю кандыдатаў: з 34 акруг толькі 4 – безальтэрнатыўныя, а на двух гарадскіх  і двух абласных (з пяці наяўных) акругах маюцца аж па тры кандыдаты.

Для параўнання – у Полацку альтэрнатыву выбаршчыкі будуць мець на 8 акругах з 32, у Глыбокім – на 3 з 38, ва Ушачах і Полацкім раёне ўсе акругі цалкам безальтэрнатыўныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства