viasna on patreon

У Оршы кандыдаты ў дэпутаты пераскокваюць з адной акругі на іншую

2010 2010-04-05T16:44:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанская гарадская камісія працягвае дэманстраваць грэбаванне выбарчым заканадаўствам. 25 сакавіка сваім рашэннем № 6 гэта камісія зарэгістравала галоўнага інжынера ААТ “Аршанскі будтрэст № 18” Дзмітрыя Міхалевіча кандыдатам у дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета па Будаўнічай акрузе № 3. Гэта рашэнне было абвешчана публічна, дакументы пра вылучэнне спадара Міхалевіча па акрузе № 3 бачыў назіральнік Сяргей Трафімаў, які зарэгістраваны пры гарадской камісіі.

Раптам у “Аршанскай газеце” за 1 красавіка з'яўляецца “Дадатак да рашэння ад 25.03.2010г. № 6”. Гэты незразумелы  “дадатак” паўтарае тэкст папярэдняга рашэння, за выключэннем адной дэталі. Вышэйназваны Дзмітрый Міхалевіч ужо фігуруе як кандыдат у дэпутаты па Ленінскай акрузе № 5.

Такім чынам, атрымліваецца, што тэрытарыяльная камісія пасля рэгістрацыі проста перакінула кандыдата з адной акругі на іншую, што на погляд прадстаўнікоў АДС Оршы з'яўляецца грубым парушэннем  выбарчага заканадаўства і дэманструе грэбаванне кіраўніцтва гэтай камісіі Закона.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства