Выступленне кандыдатаў па правадному радыё застаецца па-за ўвагай гарадскога насельніцтва
Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў маюць права на адзін бясплатны выступ праз мясцовае дзяржаўнае радыёвяшчаньне. Час такога выступу – да 5 хвілінаў.
Асноўная маса сельскага насельніцтва мае радыёкропку і нават ведае, у які час можна паслухаць мясцовыя навіны. У гарадах жа выступы кандыдатаў па правадным радыё можна прыраўняць да тэхналёгіі ўчорашняга дня. Кандыдаты, якія вылучаюцца ў гарадах, страчваюць вялікую колькасць патэнцыйных выбаршчыкаў, таму што правадное радыё амаль выйшла са сферы бытавога ўжытку. Зараз многія маладыя людзі нават ня ведаюць, што існуе радыёкропка. А больш сталае насельніцтва калі і ведае, то ўжо амаль не карыстаецца радыёкропкай.
Нават калі выбаршчыкі хочуць паслухаць выступленне кандыдата ў дэпутаты па іх акрузе, то ня ведаюць, а якой гадзіне ён выступае, таму што складана знайсці праграмму радыёперадач. Такім чынам, кандыдаты маюць заканадаўчае права скарыстацца дзяржаўным радыёвяшчаннем і данесці сваю перадвыбарчую праграму да выбаршчыкаў, але ж сучасная непапулярнасць гэтага віду СМІ і малая аўдыторыя слухачоў дае мінімальны вынік выступлення.
У дадатак, паміж выступленнем на радыё і днём выбараў вялікая адлегласць часу – большая колькасць кандыдатаў гучалі ў эфіры ў апошнія дні сакавіка – пачатку красавіка. Пад час выдачы выбарчымі камісіямі пасведчанняў кандыдатаў у дэпутаты, кандаты выцягвалі кожны дату і час выступу на радыё. Да дня выбараў – 25 красавіка – тыя выбаршчыкі, якія здолелі дачакацца і праслухаць выступленне кандыдатаў па сваёй выбарчай акрузе, паспеюць забыць ня толькі прадвыбарчую праграму, але і прозвішчы кандыдатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”