Бабруйск: Вячаслаў Шэлег абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў судзе
Сябра БХД Вячаслаў Шэлег падаў скаргу ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі, якая адмовіла яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Вячаслаў паведаміў, што справа будзе разглядацца на гэтым тыдні.
Нагадаем, што Вячаслаў Шэлег падаваў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў гарадскі і абласны Саветы, але прайшоў толькі ў абласны. У Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі сябру БХД патлумачылі адмову наяўнасцю некалькіх несапраўдных подпісаў. Першага красавіка яго скарга на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам гарадскога Савета разглядалася на паседжанні Магілёўскай абласной камісіі, але не была задаволеная. У заяве, пададзенай ў абласны суд, Вячаслаў Шэлег патрабуе перагледзець рашэнне гарадской камісіі, і зарэгістраваць яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў Бабруйску.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”