viasna on patreon

У Светлагорскім раёне шукаюць 39 выбаршчыкаў

2010 2010-04-06T11:38:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разабрацца з колькасцю выбаршчыкаў у Светлагорскім раёне вырашылі Мікалай Лазарэнка і Ірына Сарычава, якія працуюць у акруговых выбарчых камісіях у Светлагорску (Гомельская вобласць). Справа ў тым, што дадзеныя, апублікаваныя рознымі камісіямі, не супадаюць паміж сабой.

М. Лазарэнка і І. Сарычава накіравалі ліст старшыні Светлагорскай раённай выбарчай камісіі Сяргею Мяркулаву (намеснік старшыні райвыканкама па ідэалогіі). У лісце яны адзначаюць, што ў рашэннях Гомельскай абласной і Светлагорскай раённай камісій па выбарах выяўлена неадпаведнасць. Згодна рашэнню Гомельскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 скліканьня, у Светлагорскім раёне налічваецца 66849 выбаршчыкаў. А паводле рашэння Светлагорскай раённай камісіі па выбарах, агульная колькасць выбаршчыкаў у раёне складае 66888 чалавек.

“Рашэнні былі прынятыя ў адзін дзень, для адной і той жа тэрыторыі, а розніца ў колькасці выбаршчыкаў складае 39 чалавек”, – адзначаюць у лісце М. Лазарэнка і І. Сарычава.

Яны просяць С. Мяркулава патлумачыць гэтую розніцу, зрабіць выпраўленні ў звестках і апублікаваць іх у друку. Самі аўтары ліста працуюць у акруговых камісіях па выбарах у Гомельскі аблсавет. У камісіі яны былі вылучаны ад партыі “Справядлівы свет”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства