Барысаў: Апазіцыйнага кандыдата выставілі маргіналам
Як паведаміў Сяргей Салаш – давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ў Барысаўскі райсавет, актыіста руху «За свабоду» Дзмітрыя Бабіцкага - раённая выбарчая камісія вырашыла падаць апазіцыйнага кандыдата як маргінала. Біяграфія Бабіцкага была ўціснута ў адзін радок.
Пры гэтым была вылучана яго прыналежнасць да Партыі БНФ, але выкрэслены шэраг біяграфічных фактаў. У прыватнасці, навучанне Дз.Бабіцкага ў аспірантуры БДЭУ на кафедры «Рэгіянальнага кіравання”, а таксама ў Варшаўскім Універсітэце, удзел у распрацоўцы такіх дакументаў, як «Рэйтынг гарадоў Беларусі: умовы развіцця чалавечага капіталу» (2008 г.) і «Канцэпцыя прыватызацыі аўтамабільнага пасажырскага транспарту ў Беларусі» (2009 г.), стратэгіі рэформаў у Беларусі «Еўрапейскі выбар» (2003 г.), падручніка «Асновы эканамічнага разьвіцця рэгіёну» (2009 г.). Не адзначана і праца ў Інстытуце прадпрыймальніцтва і мэнэджмэнту (ІПМ).
У дадатак сакратарка камісіі Тацяна Стасава адмовілася даваць інфармацыю пра Бабіцкага на афіцыйных выбарчых плакатах па-беларуску: «А у нас двуязычие. Я выполняю закон». Пасля таго, як Бабіцкі напісаў адпаведную заяву, той радок з біяграфіі, што выбарчая камісія пакінула апазіціыйнам кандыдату, быў ўсё ж перакладзены на беларускую мову.
Па словах Салаша, высветлілася такасама, што ў тэчцы па кандыдатуры Бабіцкага захоўваецца іншы здымак кандыдата, адрозны ад таго, які быў пададзены для друку на афіцыйных плакатах. У сувязі з гэтым рыхтуецца папярэджанне камісіі аб недапушчэнні выкарыстання здымкаў, адрозных ад таго, што быў прадаўстаўлены.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”