viasna on patreon

Салігорск: Незалежны кандыдат патрабуе роўных умоваў для агітацыі

2010 2010-04-06T17:04:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выданне выканаўчага камітэта апублікавала вялікае інтэрвью з Лідзіяй Клішэвіч, кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах. Журналісты цікавяцца ў цяперашняй старшыні дэпутацкага савета пра яе дасягненні  на гэтай пасадзе, будучыя планы. Прачытаць пра дасягненні іншых кандыдатаў выбаршчыкі пакуль магчымасці не маюць.

Дадзеную публікацыю варта разглядаць як прыхаваную агітацыю, лічаць у штабе Аляксея Валабуева, незалежнага прэтэндэнта на дэпутацкі мандадат. Аднак, актывісты адзначаюць, што такіх момантаў можна было і пазбегнуць: Клішэвіч вылучаецца па безальтэрнатыўная акрузе і асвятленне яе дзейнасці - даніна традыцыям неканкурэнтнай барацьбы і выкарыстання адміністратыўнага рэсурса.

Актывісты штаба Валабуева звярнуліся ў рэдакцыю выдання з патрабаваннем прадаставіць роўныя ўмовы для вядзення агітацыйнай кампаніі і апублікаваць матэрыялы пра прафесійныя поспехі іншых кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства